Моладзь наведала Беларускую АЭС

11 сакавіка моладзь нашага прадпрыемства наведала знакавы не толькі для энергетыкі Беларусі, але і для краіны ў цэлым, аб'ект - Беларускую АЭС.

Усе мы, удзельнікі гэтага пазнавальна-адукацыйнага візіту, засталіся пад глыбокім уражаннем ад зладжанай каманднай работы персаналу станцыі, энергіі і зараджанасці на вынік. Мы даведаліся, наколькі сур'ёзныя меры прыняты і прымаюцца для бяспечнай работы АЭС, колькі сістэм яе забеспячэння існуе.

Аб тэхналагічных працэсах у атамнай энергетыцы, рабоце электратэхнічнай гаспадаркі АЭС мы даведаліся ад намесніка галоўнага інжынера Міхаіла Андрэевіча Шэвалдзіна, начальнікаў профільных цэхаў і ўчасткаў.

Мы наведалі вучэбна-трэніровачны цэнтр АЭС, участак КРУЭ-330, агледзелі практычна ўсю сістэму выдачы магутнасці станцыі, убачылі вялізныя, 167 метраў у вышыню і 130 метраў у шырыню, градзірні. Пабывалі таксама ў турбінным цэху першага энергаблока, дзе нас уразілі маштаб і моц энергаабсталявання.

Гэтая паездка, людзі, якія сустракалі нас літаральна зарадзілі нашу моладзь на далейшае прафесійнае развіццё, надалі адмысловую каштоўнасць нашай прыналежнасці да энергасістэмы краіны, камандам сапраўдных прафесіяналаў і патрыётаў сваёй справы!

 


Кантакты

220037, Рэспубліка Беларусь,

г. Мінск, 1-ы Цвёрды зав., 5

Кантактныя тэлефоны:

+375 17 388-99-00

+375 17 388-99-10 (факс)

E-mail: enproekt@besp.by

Графік работы

пн-чц: 830 - 1230 / 1315 - 1730

пт:      830 - 1230 / 1315 - 1615

Выхадны: Сб, Няд.


   
                 

©2026, Афіцыйны сайт РУП "Белэнергасеткапраект"

Search