28 мая ў Маскве адбылася фінальная абарона рашэнняў Лігі маладых спецыялістаў СНД у рамках фіналу асноўнага сезона Міжнароднага інжынернага чэмпіянату "CASE-IN".
11 каманд з 6 краін выйшлі ў фінал Лігі маладых спецыялістаў СНД Міжнароднага інжынернага чэмпіянату "CASE-IN". На рашаючым спаборніцтве работнікі галіновых кампаній прадставілі свае смелыя рашэнні.
Фінал напрамку "Электраэнергетыка" быў падзелены на два патокі.
Фіналісты Лігі маладых спецыялістаў СНД з Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Узбекістана распрацавалі комплексы мерапрыемстваў па павышэнні эфектыўнасці кіравання прыярытэтнымі актывамі аб'екта ПЭК на аснове лічбавых рашэнняў і інструментаў канцэпцыі "Беражлівая вытворчасць".
Пераможцам прызнана каманда з Расіі "СлаўнафтаКНГ" (ТАА "Слаўнафта-Краснаярскнафтагаз"). Следам размясціліся прадстаўнікі прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь: серабро заваявала каманда "Інжынеры" з РУП "Белэнергасеткапраект", каманда РУП "БЕЛТЭІ" з аднайменнай кампаніі заняла трэцяе месца.

Чэмпіёны і прызёры XII сезона "CASE-IN" атрымалі заслужаныя прызы. Трыумфатары Студэнцкай лігі змогуць на льготных умовах паступіць у магістратуру і аспірантуру універсітэтаў - партнёраў, прайсці аплатныя стажыроўкі ў вядучых кампаніях з магчымасцю наступнага працаўладкавання.
Узнагарода для дзеючых маладых спецыялістаў - новыя магчымасці для кар'ернага і прафесійнага росту, а таксама ўключэнне ў кіраўнічы кадравы рэзерв кампаній.
Узнагароджанне каманд адбылося на цырымоніі ўрачыстага закрыцця Міжнароднага інжынернага чэмпіянату "CASE-IN".
Падрабязней пра каманды: https://case-in.ru/news/2633/







