Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь сумесна з зацікаўленымі ведамствамі з 27 мая па 5 чэрвеня 2024 года праводзіцца акцыя "Дэкада кібербяспекі", мэта якой павысіць лічбавую граматнасць беларусаў.
На жаль, сёння большасць грамадзян недастаткова інфармаваны аб методыцы дзеянняў кібермахляроў, фармальна ставяцца да абароны ўласнай інфармацыі, персанальных дадзеных, а такім чынам - маёмасці.
Праграма дэкады ўключае лекцыі і семінары, на якіх спецыялісты раскажуць аб распаўсюджаных відах IT-злачынстваў, агучаць практычныя парады, як абараніць сябе ад зламыснікаў і захаваць сродкі падчас ажыццяўлення фінансавых аперацый.
Адмысловая ўвага будзе сфакусаваная на ўразлівых катэгорыях - пажылыя людзі і дзеці. Непаўналетнім нагадаюць правілы паводзін у сацсетках, месэнджэрах, а таксама анлайн-гульнях. Аб найбольш распаўсюджаных правапарушэннях падлеткаў у інтэрнеце і адказнасці за такія дзеянні размова пойдзе і на школьных сходах з педагогамі і бацькамі.







