Завершана НДР па даследаванні сілавых сетак ААТ "Беларуськалій"

РУП "Белэнергасеткапраект" завяршыў НДР "Правядзенне даследавання сілавых сетак ААТ "Беларуськалій" з распрацоўкай арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па кампенсацыі рэактыўнай магутнасці, лакалізацыі крыніц гарманічных скажэнняў і зніжэнню іх уплыву на электраабсталяванне".

У дадзенай працы аб'яднаны дзве задачы: абарона электрычных сетак Замоўца ад уплыву вышэйшых гармонік і кампенсаванне рэактыўнай магутнасці (КРМ) - т.зв. «Фільтракампенсацыя». Гэта аб'яднанне задач з'яўляецца ў поўнай меры абгрунтаваным і мэтазгодным, паколькі кандэнсатарныя ўсталёўкі ў высокай ступені ўразлівыя да шкоднаснага ўплыву вышэйшых гармонік. Аднак кожная з названых задач сама па сабе з'яўляецца значнай і высока актуальнай. Так, негатыўнаму ўплыву гарамонік, акрамя кандэнсатарных усталёвак, у той ці іншай ступені схільныя і іншыя электрапрымальнікі і пераўтваральныя прылады. З прычыны гэтага павялічваецца верагоднасць іх выйсця са строю і перапыненняў тэхналагічных працэсаў. У сваю чаргу аднаўленне пэўных тэхналагічных працэсаў патрабуе істотных дадатковых затрат.

У ходзе выканання гэтай работы на ўсіх ГПП 110/10(6) кВ і шэрагу РП і ТП былі праведзены вымярэнні паказчыкаў якасці электраэнергіі і рэжымных паказчыкаў на секцыях шын 6 і 10 кВ і на электрычных далучэннях, якія адыходзяць ад іх. Апроч вынікаў дадзеных вымярэнняў, былі скарыстаны дадзеныя АСКУЭ. У выніку аналізу ўказаных матэрыялаў былі вызначаны: 

  • характэрныя рэжымы па рэактыўнай магутнасці;
  • неадпаведнасці нормам ДАСТ 32144;
  • небяспечныя ўзроўні вышэйшых гарамонік току і напругі; 
  • крыніцы вышэйшых гармонік і ўзроўні іх скажальных уздзеянняў.

У сваю чаргу, на падставе названых вышэй прамежкавых вынікаў у разрэзе асобных секцый шын 6(10) кВ былі распрацаваны і прапанаваны Заказчыку 3 варыянты выкарыстання дзейнага і зноў усталёўванага абсталявання для фільтракампенсацыі. Пры гэтым для мэт КРМ з існуючага абсталявання разглядаліся батарэі статычных кандэнсатараў (БСК), сінхронныя генератары і электрарухавікі, аўтаматызаваныя кандэнсатарныя ўстаноўкі (АКУ) і фільтракампенсуючыя прылады (ФКП), з зноў усталёўванага абсталявання – АКУ і тырыстарныя статычныя кампенсатары (STATKOM). Для мэт фільтрацыі гармонік прапанаваны пасіўныя і актыўныя фільтры.

Што тычыцца выбару прылад STATKOM, то гэты выбар быў безальтэрнатыўны пры КРМ ва ўмовах рэзка-пераменнай нагрузкі, але таксама ўжываўся ў іншых выпадках – для сумеснай рэалізацыі КРМ і фільтрацыі гарамонік.

Для прапанаваных варыянтаў былі разлічаны паказчыкі тэхніка-эканамічнай эфектыўнасці.

Для РУП "Белэнергасеткапраект" гэта першая работа, якая ўключае ў сябе адначасовае выкананне задач высакавольтнага кампенсавання рэактыўнай магутнасці і фільтрацыі гармонік з наступным выбарам адпаведнага абсталявання. Набыты вопыт будзе эфектыўна прыменены ў аналагічных далейшых работах, з улікам таго, што актуальнасць гэтай тэмы ў Беларускай энергасістэме і за яе межамі высока актуальная.

Кантакты

220037, Рэспубліка Беларусь,

г. Мінск, 1-ы Цвёрды зав., 5

Кантактныя тэлефоны:

+375 17 388-99-00

+375 17 388-99-10 (факс)

E-mail: enproekt@besp.by

Графік работы

пн-чц: 830 - 1230 / 1315 - 1730

пт:      830 - 1230 / 1315 - 1615

Выхадны: Сб, Няд.


   
                 

©2026, Афіцыйны сайт РУП "Белэнергасеткапраект"

Search